Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.05.19

Квэст-гульня

23 мая была арганізавана рэспубліканская піянерская квэст-гульня “Па слядах Перамогі…”, дружынны этап. Пасля пастраення піянерскай дружыны імя А.Міцкевіча педагог-арганізатар расказала пра правілы гульні пад кодавай назвай “План Барбароса” і раздала камандзірам атрадаў маршрутныя лісты. Пад кіраўніцтвам вучняў 11 класа піянерскія атрады адправіліся ў захапляльнае падарожжа па станцыях. На кожным этапе вучні выконвалі пэўныя заданні, а затым адшуквалі пазл. Сабраўшы ўсе пазлы, неабходна было вызначыць назву карціны і яе аўтара. Пераможцамі гульні стала каманда 7 класа “Праметэй”.

Раздзелы сайта