Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Загад

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ БАРАНАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

 

ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ БАРАНОВИЧСКОГО РАЙИСПОЛКОМА

           

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС КАРЧОЎСКАЯ ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"   БАРАНАВІЦКАГА РАЁНА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "УЧЕБНО-ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС   КАРЧЁВСКАЯ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА"

БАРАНОВИЧСКОГО РАЙОНА

 

ЗАГАД                                                     ПРИКАЗ

____________№____

 

 

 

Аб арганізацыі

бацькоўскага ўніверсітэта

 

З мэтай стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе»

ЗАГАДВАЮ:

1. Стварыць на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Карчоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна бацькоўскі ўніверсітэт (далей - універсітэт);

2. Адказнасць за арганізацыю і працу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лопух Н.В.;

  1. Намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лопух Н.В.:

3.1 распрацаваць і зацвердзіць Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце.

                                                                  Тэрмін выканання: да 30.11.2020;

3.2 прызначыць адказнымі за падрыхтоўку матэрыялаў:

3.2.1 Руцкую Л.А., педагога сацыяльнага, па прававых ведах;

3.2.2 Кандратовіча І.І., педагога-псіхолага, па ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

3.2.3 Мілюша С.Л., педагога-арганізатара, Паляшук І.Б., бібліятэкара, па педагогіцы і канструктыўным узаемадзеянні і

                                                                  Тэрмін выканання: да 30.11.2020;

4. Гацура Л.М., настаўніку інфарматыкі, стварыць на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ўкладку «Бацькоўскі ўніверсітэт" і своечасова мяняць інфармацыю.

                                                                Тэрмін выканання: да 30.11.2020;

5. Класным кіраўнікам I-XI класаў правесці анкетаванне бацькоў з мэтай выяўлення цяжкасцяў і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць кіраўнікам кафедраў (загадчыкам) для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

                                                              Тэрмін выканання: да 10.12.2020;

6. Лопух Н.В., намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце, сумесна з кіраўнікамі кафедраў і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць План работы ўніверсітэта.

                                                        Тэрмін выканання: да 15.12.2020;

7. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Лопух Н.В.

ЗАГАД                                                     ПРИКАЗ

____________№____

 

 

 

                                                       Аб унясенні зменаў у рабоце

                                                          бацькоўскага ўніверсітэта

 

  

ЗАГАДВАЮ:

  1. Унесці змены ў загад №   117    ад 27.11.2020

1.1.Працягнуць работу бацькоўскага ўніверсітэта на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Карчоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна;

1.2. Класным кіраўнікам I-XI класаў правесці анкетаванне бацькоў з мэтай выяўлення цяжкасцяў і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць кіраўнікам кафедраў (загадчыкам) для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

                                                                  Тэрмін выканання: да 01.10.2021;

1.3.Лопух Н.В., намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце, сумесна з кіраўнікамі кафедраў і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць План работы ўніверсітэта на навучальны год.

                                                         Тэрмін выканання: да 05.10.2021;

1.4.Мілюша С.Л., адказнаму настаўніку за школьны сайт, размясціць на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі план работы Бацькоўскага ўніверсітэта і своечасова папаўняць дадзеную рубрыку адпаведеай інфармацыяй.

                                                                  Тэрмін выканання: да 10.10.2021;

 

 

        Дырэктар                                                           І.М.Басан

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ БАРАНАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

 

ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ БАРАНОВИЧСКОГО

РАЙИСПОЛКОМА

 

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС КАРЧОЎСКАЯ ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА" БАРАНАВІЦКАГА РАЁНА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "УЧЕБНО-ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС КАРЧЁВСКАЯ ДЕТСКИЙ САД-

СРЕДНЯЯ ШКОЛА"

БАРАНОВИЧСКОГО РАЙОНА

 

ВЫПІСКА З ЗАГАДУ

31.08.2022 № 103-1

аг.Карчова

 

                                                       Аб унясенні змен у загад

                                                           № 117 ад 27.11.2020

                                            «Аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта”

 

 

ЗАГАДВАЮ:

1. ПРЫМШЫЦ І.Р., педагога сацыяльнага і педагого-псіхолага, прызначыць адказнай за падрыхтоўку матэрыялаў па прававых ведах, ўзроставай і сямейнай псіхалогіі.

2. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Лопух Н.В.

 

           Дырэктар                                                                   І.М.Басан

Раздзелы сайта