Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Датэрміновае спыненне адукацыйных паслуг

Датэрміновае спыненне адукацыйных паслуг

  Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі (у тым ліку ўстановы дашкольнай адукацыі) ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу года.

   Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з’яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі слушнымі.

   У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў гэтае пытанне вырашаецца органам кіравання адукацыяй, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова дашкольнай адукацыі, якую наведвае дзіця.

  У прыватнасці, слушнымі прычынамі могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб’ектыўна перашкаджаюць бацькам (законным прадстаўнікам) выхаванца прывесці сваё дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі:

  хвароба дзіцяці;

  санаторна-курортнае лячэнне;

  знаходжанне дзіцяці на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

      каранцін;

  наяўнасць лістка непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

     адпачынак бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

  службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

     выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, у тым ліку праца па зменным графіку, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад працы дня ў тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

     прастой арганізацыі (падраздзялення), у якой працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;

   часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванца па незалежных абставінах;

  канікулы (летнія — 90 каляндарных дзён, зімовыя — 10 каляндарных дзён, вясновыя — 10 каляндарных дзён);

  прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы дашкольнай адукацыі;

     надыход надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

     непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

    Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік установы дашкольнай адукацыі шляхам выдання загаду, у якім указваецца падстава для адлічэння (пункт 51) Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі).

Раздзелы сайта