Як рыхтавацца да сачынення па мастацкім творы
1. Ніколі не пішы сачыненне напярэдадні яго здачы.
2. Рыхтуючыся да напісання сачынення, прачытай яшчэ раз назвы прапанаваных настаўнікам тэм і вызначыся з выбарам.
3. Прачытай тэкст і звярні ўвагу на яго асаблівасці з улікам абранай тэмы.
4. Выпішы цытаты з тэксту твора, якія табе спатрэбяцца пры напісанні сачынення.
5. Прачытай біяграфію аўтара, звярні ўвагу на яе дэталі. Яны могуць стаць падказкай да разумення галоўнай ідэі твора.
6. Выкарыстоўвай розныя выказванні і меркаванні іншых людзей пра твор для параўнальнага аналізу і вываду.
7. Не карыстайся рознымі шпаргалкамі па творы. Яны табе ні розуму, ні ведаў не дададуць.
8. Пішы шчыра, не бойся выказваць сваё меркаванне і стаўленне да твора.
9. Прачытай сваё сачыненне бацькам, выслухай іх меркаванне пра сваю працу.