Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

6 школьны дзень

"Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе"

Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 2023-2024 навучальны год:

Развіццё грамадзянскіх, духоўных, маральных якасцей асобы вучня на аснове агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Задачы:

  • выхоўваць у вучняў павагу да правоў і свабод чалавека, прыроды, Радзімы, сям’і;
  • актывізаваць выхаваўчы патэнцыя лсям’і, аказваць ёй неабходную сацыяльна-псіхолагапедагагічную падтрымку;
  • праводзіць прафілактычную работу з мэтай максімальнага далучэння падлеткаў да здаровага ладу жыцця; павышаць эфектыўнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання праз арганізацыю ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • павысіць якасць арганізацыі паходаў і экскурсій праз адказны падыход да прадумвання маршрутаў класнымі кіраўнікамі і растлумачальную работу з бацькамі аб неабходнасці ўдзелу дзяцей у экскурсіях, прыцягненнем бацькоў да дапамогі ў іх арганізацыі;
  • стымуляваць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы навучэнцаў праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы;
  • павялічыць колькасць ахопу навучэнцаў дадатковай адукацыяй не менш за 80%, з забяспечаннем работы ў шосты школьны дзень не менш за 40 % аб’яднанняў па інтарэсах;
  • павысіць эфектыўнасць работы сацыяльнага педагога, классных кіраўнікоў, грамадскасці па рашэнні праблем дэвіянтных паводзін навучэнцаў і прафілактыцы правапарушэнняў;
  • павысіць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы бацькоў, у тым ліку ў шосты школьныдзень, праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы;
  • працягнуць работу па вывучэнню дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і сэнсу ўмоўных знакаў, закладзеных у іх праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам;

працягнуць работу па фарміраваню ў навучэнцаў інфармацыйнай культуры праз правядзенне інфармацыйных гадзін з запрашэннем дзяржаўных ці грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў.

 

Раздзелы сайта