Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.04.19

6 школьны дзень

У суботу для вучняў 7-8 класаў прайшоў экалагічны турнір “Дзень чыстай планеты” пад кіраўніцтвам Чытая Н.А. Вучні, раздзеленыя на дзве каманды, выконвалі разнастайныя заданні. Цікавым стаў конкурс капітанаў, падчас якога неабходна было ўгадаць, што знаходзіцца ў чорнай скрыні. Самым складаным для вучняў было паказаць пантанімай прыказкі на экалагічную тэматыку.

Для вучняў 5-6 класаў прайшло мерапрыемства “Мае хачу, магу і трэба”, падчас якога вучні адправіліся ў казачнае падарожжа і апынуліся на перакрыжаванні трох дарог. На дарозе “хачу” вучні запісвалі свае жаданні, па дарозе “магу” – зараблялі медалі. Трэцяя дарога вучыла правільна сябе паводзіць у розных сітуацыях. Пазнавальнай стала гульня “Карабель”.

Раздзелы сайта