Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Подготовка к экзаменам

                                ПАМЯТКА   “ПАДРЫХТОЎКА ДА ЭКЗАМЕНАЎ”

                 Экзамен дае магчымасць зразумець і ацаніць сябе, а гэта заўсёды цікава.

АГУЛЬНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

-      Успрымайце экзамен як жыццёвы рубеж.

-      Рыхтуючыся да экзаменаў, улічвайце біялагічныя рытмы: лепшы час для заняткаў - з 9.00 да 13.00 і з 16.30 да 19.30.

-      Кожны дзень знаходзьце магчымасць 1 — 1,5 часы знаходзіцца на свежым паветры, прысвяціўшы гэты час фізічным практыкаванням.

-     Прытрымлівайцеся рэжыму дня. Сон павінен быць не менш за 8 гадзін.

-      Звярніце ўвагу на харчаванне. Трэба есці больш рыбы, сыру, малочных продуктаў, соевых прадуктаў, яблыкаў, морковы, сокаў, тваргу, салатаў. Ежа не павінна быць цяжкай.

-      Пры вывучэнні і паўтарэнні матэрыялу памятайце правіла «сціранне слядоў». Запамінанне матэрыялу - гэта пакіданне «слядоў» у памяці. Пры вывучэнні падобнага матэрыялу «сляды» накладваюцца і сціраюцца. Чаргуйце гуманітарныя і дакладныя навукі.

-      Вывучаны матэрыял неабходна паўтарыць праз 20 хвілін. Калі гэта зрабіць, тады запамінаецца 70% інфармацыі, у адваротным выпадку — толькі 30%.

-     Выкарыстоўвайце як мага больш каналаў успрымання інфармацыі: прагаворвайце ўслых, малюйце  схемы, піктаграмы, памячайце апорныя словы.

ПРЫЁМЫ І МЕТАДЫ АВАЛОДАННЯ ТРЫВОЖНАСЦЮ

  •    «Пераінтэрпрэтацыя» сімптомаў трывожнасці.

Калі Вы адчуваеце першыя сімптомы хвалявання, памятайце: першыя прызнакі трывожнасці падобныя на прызнакі гатоўнасці чалавека дзейнічаць (прызнакі актывацыі), іх адчувае большасць людзей, і яны дапамагаюць адказаць, выступіць як мага лепш.

  • «Настройка на пэўны эмацыянальны стан».

Паспрабуйце мысленна звязаць усхваляваны, трывожны эмацыянальны стан з адной мелодыяй, колерам, пейзажам; спакойны, расслаблены – з другім; упэўнены, перамагаючы – з трэцім. Пры моцным хваляванні спачатку ўспомніце першы вобраз, потым другі, затым перайдзіце да трэцяга, уяўляючы яго некалькі разоў.

  •    «Прыемны ўспамін».

Уявіце сабе сітуацыю, у якой Вы адчуваеце поўны спакой, расслабленне, і як мага ярчэй успомніце ўсе прыемныя адчуванні.

  •   Дыхальная гімнастыка:

- Зрабіце ўдых, а потым глыбокі выдох у два разы даўжэйшы за ўдых.

-  Зрабіце глыбокі ўдых і затрымайце дыханне на 15 – 20 секунд.

-  Зрабіце глыбокі ўдых і 2 рэзкіх выдых.

           

МЕТОДЫКА ПАЎТАРЭННЯ.

Паўтарэнне – гэта ўзнаўленне прачытанага сваімі словамі.

Звяртанне да прачытанага дапушчальна толькі калі немагчыма ўспомніць тэкст на працягу 2 – 3 хвілін напружання памяці.

Каб выкарыстаць эфектыўна час падрыхтоўкі да экзаменаў, мнагакратна выкарыстоўвайце прапанаваны рэжым паўтарэння і атрымаеце добрыя рэзультаты. Але трэба звярнуць увагу на дзве ўмовы:

1.         маецца на ўвазе паўтарэнне ўжо вывучанага і засвоенага матэрыялу. Цяжка чакаць станоўчы рэзультат, калі ў такім рэжыме вывучаецца новы матэрыял, яшчэ не сістэматызаваны ў свядомасці вучня;

2.        працэс паўтарэння неабходна праводзіць строга ў адпаведнасці з наступнымі рэкамендацыямі:

Першае паўтарэнне –адразу пасля чытання.

Другое паўтарэнне -  праз 20 хвілін.

Трэцяе паўтарэнне -  праз 8 гадзін.

Чацвёртае паўтарэнне –праздзень (лепш перад сном).

ПАРАДЫ ВУЧНЯМ

  1. Пачынай рыхтавацца да экзаменаў з самых цяжкіх пытанняў.
  2. Не пакідай падрыхтоўку на апошнія дні.
  3. За паўгадзіны да канца экзамена падумай, да чаго яшчэ патрэбна прыкласці сілы ў астатні час.
  4. Не забывай пра час. Любы экзамен мае пэўную працягласць.
  5. Нельга разлічваць, што тое ці іншае пытанне вам не пападзе. Рыхтуйся добрасумленна.
  6. Настаўнік можа вам дапамагчы падрыхтавацца да экзамена. Але спадзявацца толькі на яго нельга. Патрэбна самастойна рыхтавацца: крапатлівая паўсядзённая праца- фундамент поспехаў!

                                                  А ЗАРАЗ ЗА ПАДРУЧНІКІ !

ПАРАДЫ БАЦЬКАМ

  1. Ствары ў сваім доме ўтульную цёплую атмасферу.
  2. Састаў расклад рабочага часу твайго дзіцяці на перыяд экзаменаў.
  3. Прадугледзь у раскладзе 15-20 мінутные перапынкі пасля гадзіны работы.
  4. Вытрымлівайце рэжым харчавання ў гэты адказны час. Не забывайце, што дзецям патрэбна вітамінная ежа.
  5. У размове са сваімі дзецьмі выключыце нервознасць. Не павышайце голас.
  6. Калі сын або дачка звяртаюцца да вас з якой-небудзь просьбай, ніколі не адказвайце!
  7. Памятайце, што ў перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў нельга ўвесь час сядзець дома. Неабходны штодзённыя прагулкі на свежым паветры.
  8. Не дазваляйце свайму дзіцяці марна траціць час.
  9. У дзень здачы экзамена вучнямі не забудзьце6
    • своечасова разбудзіць;
    • падрыхтаваць адзенне;
    • пакласці неабходныя школьныя прылады;
    • пажадаць дзецям выдатных поспехаў.

ПАРАДЫ ПСІХОЛАГА

  1. Рэжым дня:

-рыхтуйся да экзаменаў 6 гадзін у дзень;

- займайся спортам, гуляй на свежым паветры;

- спі не меней 8 гадзін у суткі, а калі ёсць жаданне і неабходнасць, зрабі сабе ціхую гадзіну пасля абеда.

2. Якое адзенне лепш надзець на экзамен?

Адзенне павінна быць спакойных тонаў. Пастарайся пазбегнуць яркіх колеравых спалучэнняў у адзенні. Заўсёды памятай пра пачуццё меры. Нічога лішняга! А вось пасля экзамена – усё,  што захочаш.

  1. Як паводзіць сябе да экзамена і ў момант правядзення экзамена:
    • перад экзаменам абавязкова добра выспісь;
    • і вось хутка экзамен, супакойся, ідзі адказваць у першых радах;
    • смела заходзь у клас з упэўненасцю, што ўсё атрымаецца;
    • сядзь зручней, выпрамі спіну, падумай аб тым, што ты за ўсіх разумнейшы і хітрэйшы, і ў цябе ўсё атрымаецца;
    • выканай дыхальныя практыкаванні для зняцця напругі:

а) сядзь зручней;

б) глыбокі ўдох праз нос – 4-6 секунд;

в) затрымка дыхання – 2-3 секунды;

- слухай уважліва, каб далей не задаваць лішніх пытанняў аб афармленні работы;

- пачні з пытанняў, у адказах якіх ты не поўнасцю ўпэўнены;

- давярай таксама сваёй інтуіцыі;

- размяркоўвай час так, каб крышку часу засталося для праверкі сваёй работы.

4. Калі экзаменатар – чалавек энергічны , то твой ціхі, вялы адказ з вялікай колькасцю перапынкаў можа яго пакрыўдзіць.

Калі экзаменатар – чалавек спакойны, ты рызыкуеш вызваць у яго недавольства вельмі ажыўлёнай мімікай, громкім голасам. Ніколі не забывай аб неабходнасці вытрымкі пачуцця меры. Нічога лішняга!

 

Разделы сайта