РЭКАМЕНДАЦЫІ ВУЧНЯМ
АДНОСІНЫ З СЯБРАМІ
- Пазнай лепш самога сябе. Знайдзі ў сабе цікавыя якасці - гэта дапаможа прыцягнуць да сябе аднагодкаў і захаваць аб'ектыўнае меркаванне аб іншых людзях.
- Развівай у сабе адчувальнасць і ўвагу да ўнутранага свету іншага чалавека. Імкніся пры гутарцы задаваць пытанні, якія цікавілі б твайго суразмоўцу.
- Памятай, кожны годны павагі, бо ён - чалавек. Стаўся да іншых так, як бы ты жадаў, каб ставіліся да цябе.
- Праяўляй цікавасць да іншага чалавека. Навучыся знаходзіць у ім добрае.
- Не заўважай дробныя недахопы таварыша. Ты ж таксама іх не пазбаўлены.
- Развівай уменне разумець гумар. Імкніся жартаваць, калі хтосьці іранізуе з нагоды тваёй знешнасці або паспяховасці.
- Умей выслухаць таварыша, вучыся весці дыялог, а не гаварыць маналогі.
- Вучыся думаць творча, займайся чым-небудзь цікавым - гэта прыцягвае да цябе іншых людзей.
- Калі ты губляеш сябра, падумай, можа быць, вы абодва змяніліся, выраслі, таму і растаецеся. Заўсёды можна знайсці новых сяброў. Толькі сапраўдныя сябры застануцца з табой на ўсё жыццё.
КОДЭКС ПАВОДЗІН У КАНФЛІКЦЕ
1. Дайце чалавеку "выпусціць пару" і тым самым знізіць напружанасць. Чалавек у агрэсіўным стане перапоўнены адмоўнымі эмоцыямі і не ў стане прымаць самастойныя рашэнні.
2. Паспрабуйце спакойна абмеркаваць прэтэнзіі, выказаць факты, не дакранаючыся эмоцый.
3. Збівайце агрэсію нечаканымі прыёмамі (папрасіце параду, зрабіце камплімент і інш.), неабходна пераключыць партнёра ў іншы стан, з адмоўнай эмоцыі - на дадатную.
4. Не давайце адмоўных ацэнак, а гаварыце аб сваіх пачуццях.
5. Паспрабуйце сфармуляваць жаданы канчатковы вынік і праблему, якая з'яўляецца перашкодай.
6. Прапануйце партнёру выказаць свае меркаванні па ўзніклай праблеме і свае варыянты рашэння. Пры гэтым нельга шукаць вінаватых і абыходзіцца адным варыянтам.
7. У любым выпадку дайце партнёру магчымасць захаваць свой твар, не закраніце асабістую годнасць, ацэнку давайце толькі ўчынкам.
8. Трымайцеся пазіцыі на роўных, нельга крычаць, бо вельмі часта людзі, што апынуліся ў пазіцыі "дзіцяці", схільныя саступаць, а потым канфлікт разгараецца з новай сілай.
9. Не бойцеся папрасіць прабачэння, калі адчуваеце сваю віну. Гэта абяззбройвае вашага партнёра і выклікае пачуццё павагі.
10. Нічога не трэба даказваць, таму што ў працэсе доказу чалавек адмоўна эмацыйна настроены, успрымае вас як ворага.
11. Замаўчыце першым. Маўчанне дапаможа вам спыніць сварку, дасягнуць эмацыйнага заспакаення, паніжэння напружанасці і загасіць узрушанасць партнёра.
12. Не характарызуйце эмацыйны стан апанента.
13. Гутарку неабходна весці, калі партнёр астыў. Пераможа не той, хто перакрычыць, а той, хто здолее прымусіць вытрымаць паўзу.
14. Незалежна ад выніку канфлікту імкніцеся не сапсаваць адносіны.
Как готовиться к сочинению по художественному произведению
1. Никогда не пиши сочинение накануне его сдачи.
2. Готовясь к написанию сочинения, прочти еще раз названия пред¬ложенных учителем тем и определись с выбором.
3. Прочти текст и обрати внимание на его особенности с учетом выб¬ранной темы.
4. Выпиши цитаты из текста произведения, которые тебе понадобятся при написании сочинения.
5. Прочти биографию автора, обрати внимание на ее детали. Они мо¬гут стать подсказкой к пониманию главной идеи произведения.
6. Используй различные высказывания и мнения других людей о про¬
изведении для сравнительного анализа и выводов.
7. Не пользуйся различными шпаргалками по произведению. Они тебе
ума и знаний не прибавят.
8. Пиши искренне, не страшись высказывать свое мнение и отноше¬ние к произведению.
9. Прочти свое сочинение родителям, выслушай их мнение о своей
работе.