Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.03.20

6 школьны дзень. Дзень здароўя

У рамках Дня здароўя 14 сакавіка прайшла спартыўная гульня “Спаборніцтвы толькі ў радасць” для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна і мерапрыемства “Падарожжа па сцяжынках здароўя” для пачаткоўцаў.

Вучні 2-4 класаў з задавальненнем разгадвалі загадкі, складалі рыфмаванкі пра спорт і здароўе, выконвалі частушкі. Пазітыўным і яркім момантам стала для навучэнцаў атрыманне віртуальных падарункаў.

Падчас спартыўнай гульні “Спаборніцтвы толькі ў радасць” удзельнікі пад марш выйшлі на пастраенне і расказалі вершы пра здароўе. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: “Алімпійцы” і “Маланка”. Цікавыя эстафеты “Балота”, “Кенгуру”, “Хто першы” зблізілі хлопчыкаў і дзяўчынак, паказалі іх спартыўныя здольнасці. Балельшчыкаў чакалі пытанні віктарыны і займальныя загадкі. Перамагла каманда “Алімпійцы”.

Раздзелы сайта