Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.11.19

6 школьны дзень

23 лістапада Руцкая Л.А. запрасіла вучняў 7-9 класаў на прававую гульню “Што? Дзе? Калі?”. Вучні адказвалі на прапанаваныя пытанні і разважалі пра правы і абавязкі школьнікаў. Займальна-пазнаваўчым этапам гульні стала праца з малюнкамі казак, па якіх неабходна было вызначыць парушэнні правоў.

Паляшук І.Б. запрасіла вучняў 3-6 класаў на КВЗ “Па старонках любімых кніг”. Дзеці арганізавалі дзве каманды: “Знаўцы” і “Запытальнікі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі па пачатку казкі адгадвалі назву, па пераблытаных літарах вызначалі імя героя, дапамагалі літаратурным героям знайсці згубленыя рэчы.

Раздзелы сайта