Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.09.19

Першы званок

Вераснёўскім ранкам Карчоўская школа з радасцю сустракала сваіх навучэнцаў. Святочную лінейку, прысвечаную Дню ведаў, вялі адзінаццацікласнікі. Яны адзначылі, што гэта іх апошні школьны год, а для дзевяці шасцігодак - першы.  Пасля слоў - наказаў выпускнікі падарылі першакласнікам незвычайныя лыжкі добрага настрою.

Наведалі школьную лінейку старшыня Баранавіцкага  раённага савета дэпутатаў Сліва Сяргей Сяргеевіч, участковы інспектар аддзела ўнутранных спраў Раманюк Віталій Ігаравіч, якія шчыра павіншавалі навучэнцаў і настаўнікаў школы, а першакласнікам уручылі памятныя сувеніры.

Галоўным падарункам Навучальнага года стаў Новы школьны аўтобус.

Вялікі ДЗЯКУЙ Баранавіцкаму раённаму выканаўчаму камітэту пад кіраўніцтвам Хваціка В.М. і Вінаграду С.М., начальніку аддзела па адукацыі!!!

Раздзелы сайта