Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.04.17

Тыдзень хіміі і біялогіі

З 17 красавіка пачаўся Тыдзень біялогіі, хіміі і працоўнага навучання. Вучні 7 класа сталі ўдзельнікамі гульні “Хто хоча стаць выдатнікам”, падчас якой узгадвалі шматлікія тэмы па будове і прызначэнні раслін. Удзельнік атрымліваў пытанні і даваў на іх адказ, тым самым зарабляючы сабе бал. Вучні 3-5 класаў прынялі ўдзел у гульні “Займальная хімія”.

Пазнавальнай не толькі для вучняў, але і для настаўнікаў стала гульня “На скрыжаванні прыродазнаўчых навук”, у ходзе якой вучні 7-9 класаў паглыблялі веды па біялогіі, геаграфіі і хіміі. Удзельнікі не толькі адказвалі на пастаўленыя пытанні, але і выказвалі думкі на тэму “Калі б я быў эколагам і каб у мяне была 1 хвіліна на тэлебачанні, то…”. Пераможцам гульні стаў вучань 9 класа ПАЎКШТО Аляксандр. 

Раздзелы сайта